На марафоне для беларускіх палітвязняў сабрана ўжо амаль 450 тысяч еўра
Агучаная Святланай Ціханоўскай мэта сабраць 500 тысяч еўра выглядае цалкам рэальнай
На марафоне "Нам не ўсё адно!" для беларускіх палітвязняў да раніцы 30 ліпеня сабрана ўжо амаль 450 тысяч еўра.
29 ліпеня марафон праходзіў на двух дзясятках ютуб-каналаў незалежных медыяў. Але збор на платформе salidarnasc.com працягваецца і сёння.
Агучаная Святланай Ціханоўскай мэта сабраць 500 тысяч еўра выглядае цалкам рэальнай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.