На расійскім Сахаліне сустрэлі Новы год: спалілі 25-метровую ялінку (відэа)

На расійскім Сахаліне сустрэлі Новы год: спалілі 25-метровую ялінку (відэа)

На расійскім Далёкім Усходзе ўжо сустрэлі Новы год: у цэнтры Паўднёва-Сахалінска згарэла 25-метровая ялінка. Як паведамляе ria.ru са спасылкай на крыніцы ў мясцовай паліцыі, навагодняе дрэва загарэлася недзе а першай ночы паводле мясцовага часу.

Гэта здарылася падчас канцэртна-забаўляльнай праграмы. Пажарныя тушылі канструкцыі ялінкі, а вядоўца папрасіў прысутных адысці падалей. Канцэрт працягваўся, але мінакі болей цікавіліся відовішчам пажару.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі