На самалётах СУ-30СМ, якія купіла Беларусь, — французскае абсталяванне
На знішчальніках СУ-30СМ, якія Беларусь купіла ў Расіі, стаіць французскае абсталяванне, піша Лента.ру са спасылкай на "Інфармацыйны навігатар".
Як распавядала Еўрарадыё, першыя два расійскія самалёты прызямліліся ў Баранавічах 13 лістапада. Агулам Беларусь дамовілася купіць у Расіі 12 такіх знішчальнікаў, першыя чатыры павінны быць пастаўленыя сёлета.
Эксперты звярнулі ўвагу на здымкі першай пары расійскіх самалётаў. на лабавым шкле знішчальнікаў яны заўважылі французскія індыкатары Thales HUD 3022 вытворчасці кампаніі Thale. Па звестках экспертаў, таксама на дастаўленых у Баранавічы Су-30СМ стаяць французскія аднавосевыя лазерныя гіраскопы і шматфункцыянальныя поўнакаляровыя вадкакрысталічныя дысплеі.
"Інфармацыйны навігатар" заяўляе, што стварыць уласныя аналагі Расія не змагла праз "тэхналагічную адсталасць".
Дарэчы, газета The Economic Times у лістападзе паведаміла, Індыя набудзе адмовілася набываць расійскія СУ-30СМ. Замест іх краіна купляе французскія знішчальнікі чацвёртага пакалення Rafale, бо яны маюць лепшыя паказчыкі якасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.