На "Славянскім базары" ўпершыню выкарыстаюць "паветраны патруль" дронаў

Дроны, ілюстрацыйнае фота

Дроны, ілюстрацыйнае фота / defence-ua.com

На фэсце "Славянскі базар у Віцебску" сёлета ўпершыню выкарыстаюць "паветраны патруль" дронаў. Пра гэта паведаміў начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Андрэй Любімаў, піша "СБ. Беларусь сегодня".

"Упершыню падчас "Славянскага базару" задзейнічаем як антыдронавую тэхніку, так і будзем ужываць і самі дроны. З іх дапамогай будзем праводзіць відэафіксацыю правапарушэнняў, а таксама зможам аператыўна адрэагаваць, калі камусьці спатрэбіцца наша дапамога", — падзяліўся падрабязнасцямі начальнік віцебскай абласной міліцыі.

Таксама Любімаў кажа, што месцы пражывання ўдзельнікаў і гасцей фэсту ўзятыя пад кругласутачную ахову.

Фэст "Славянскі базар" пройдзе з 9 па 15 ліпеня на 23 пляцоўках горада. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі