На Смаленшчыне абрынуўся мост над чыгункай, спынены рух паміж РБ і РФ
На месцы здарэння трэба разбіраць завалы
У Вязьме на Смаленшчыне абрынуўся аўтамабільны мост над чыгункай, якая звязвае Беларусь і Расію. У той момант на ім былі два аўтамабілі (легкавік і грузавік). Загінула жанчына, ёсць пацярпелыя. Пашкоджаная газавая труба.
Рух цягнікоў быў прыпынены. Трэба разбіраць завалы, каб пачаць аднаўляць пашкоджаную чыгунку.
Вядома, што мост збіраліся рамантаваць.
Беларуская чыгунка пацвярджае спыненне руху цягнікоў праз станцыю Вязьма. Адзначаецца, што "вядуцца аднаўленчыя работы і прымаюцца аператыўныя рашэнні па змяненні парадку пропуску цягнікоў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.