На свабоду выйшлі 23 палітвязні

Сярод іх — 13 чалавек старэйшыя за 50 гадоў і адзін шматдзетны бацька

Сярод іх — 13 чалавек старэйшыя за 50 гадоў і адзін шматдзетны бацька / pixabay.com

У Беларусі на свабоду выйшлі 23 чалавекі. Сярод іх тры жанчыны і 20 мужчын.

У гэтай групе памілаваных — 13 чалавек старэйшыя за 50 гадоў, 14 маюць хранічныя захворванні, а ў 12 ёсць дзеці, у тым ліку адзін — шматдзетны бацька.

Нагадаем, што 28 снежня па памілаванні на волю выйшлі 20 чалавек, уключаючы 11 жанчын. Раней стала вядома, што сярод памілаваных — настаўніца кітайскай мовы Дар’я Хмяльніцкая.

Між тым, у Беларусі працягваюцца палітычныя суды і з’яўляюцца новыя палітвязні.

Гэта дзевятае памілаванне з ліпеня 2024 года, на волю выйшлі 250 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.