На святкаванні Дня Перамогі ў Мінску былі "вясёлыя чэкісты" з Масквы (відэа)

На святкаванні Дня Перамогі ў Мінску былі "вясёлыя чэкісты" з Масквы (відэа)

На святкаванні Дня Перамогі ў Мінску былі "вясёлыя чэкісты" з Масквы. Відэа кароткай гутаркі з імі з'явілася ў інтэрнэце.

"Я адміністратар групы "Вясёлы чэкіст". Прыехалі мы з Масквы, — распавядае дзяўчына. — ...Мы — расійская апазіцыя... Мы — сацыялісты...".

"Расстрэльваць людзей было дастаткова весела, на вашу думку?", — пацікавіліся ў іх.

"Мы маем на ўвазе, што будзе весела расстрэльваць нашых алігархаў... Тых, хто рабуе нашу краіну, наш народ. Знішчае, па сутнасці, тое, што для нас каштоўнае", — адказвае дзяўчына. Яна прызналася, што таксама з'яўляецца стваральніцай групы "Герой НКВД" у сацсетках. У ёй яна піша "пра чэкістаў, якія канкрэтна ваявалі, не расстрэльвалі людзей па падвалах". Да рэпрэсій ва ўдзельнікаў групы негатыўныя адносіны, заяўляюць яны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі