На волю выйшлі 10 палітвязняў, асуджаных па "справе студэнтаў"

Асуджаныя па "справе студэнтаў"/ t.me/viasna96
Асуджаныя па "справе студэнтаў"/ t.me/viasna96

На волю выйшлі 10 палітвязняў, асуджаных па "справе студэнтаў". Сярод іх — Алана Гебрэмарыям і Вольга Філатчанкава. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода. Яны былі ў зняволенні з лістапада 2020-га і ўжо цалкам адбылі свой тэрмін.

Прысуд па гучнай "справе студэнтаў" быў агучаны ў Мінску ў ліпені 2021-га. Былі асуджаны 12 чалавек: прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па справах моладзі і студэнтаў Алана Гебрэмарыям, студэнцкія актывісты Марыя Каленік, Ксенія Сырамалот, Кася Будзько, Яна Арабейка, Ягор Канецкі, Глеб Фіцнер, Ілля Трахтэнберг, Вікторыя Гранкоўская, Настасся Булыбенка, Таццяна Якельчык, а таксама выкладчыца БДУІР Вольга Філатчанкава. За арганізацыю студэнцкіх акцый пратэсту восенню 2020-га іх прызналі вінаватымі ў "арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак...". 11 чалавек атрымалі 2 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму, а Фіцнер, які прызнаў віну, 2 гады калоніі.

Глеб Фіцнер выйшаў на волю у траўні, а Таццяна Якельчык павінна вызваліцца крыху пазней, бо была затрымана праз два тыдні пасля затрымання астатніх фігурантаў справы, паведамляюць праваабаронцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі