На волю выйшаў палітвязень Іван Кашко

Іван Кашко

Іван Кашко / spring96.org

На волю па памілаванні выйшаў палітвязень Іван Кашко. Пра гэта паведаміў прапагандыст Юрый Васкрасенскі. Паводле яго слоў, падчас разгляду справы на пасяджэнні камісіі "разгарэлася вельмі шырокая дыскусія" і Кашко атрымаў "аванс з перавагай у адзін голас". Атрымліваецца, што частка прапагандыстаў і сілавікоў былі супраць яго вызвалення.

Івану Кашко 37 гадоў. Ён — байкер з Ліды. Быў затрыманы ў кастрычніку 2022-га, а праз два месяцы асуджаны Гродзенскім абласным судом да пазбаўлення волі паводле пяці крымінальных артыкулаў за каментары ў інтэрнэце (тэрмін праваабаронцам невядомы). Рэжым Лукашэнкі дадаў яго ў "спіс тэрарыстаў" і "спіс экстрэмістаў".

Праваабаронцам вядомы імёны ўжо 10 вызваленых палітвязняў з 30.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі