На выбарах Віктара Лукашэнкі ў НАК дыстанцыйна прысутнічаў назіральнік з Захаду

Віктар Лукашэнка на галасаванні ў НАК, студзень 2025-га

Віктар Лукашэнка на галасаванні ў НАК, студзень 2025-га / t.me/olympicteamby/

Міжнародны алімпійскі камітэт прызнаў вынікі выбараў Генасамблеі Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі, якія прайшлі 15 студзеня 2025-га. Тады кіраўніком арганізацыі быў пераабраны Віктар Лукашэнка. Спачатку ў панядзелак гэтую навіну распаўсюдзіў НАК. Пасля яе праўдзівасць пацвердзілі "Зеркалу" ў прэс-службе МАК.

"Выбары былі паспяхова арганізаваны і праводзіліся таемным галасаваннем, уключаючы пасады прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта, — мяркуюць у Міжнародным алімпійскім камітэце. — Згодна са статутам НАК, перагледжаным у 2021 годзе, прэзідэнт, віцэ-прэзідэнт і члены выканкама не займаюць ніякіх дзяржаўных пасад. Больш за тое, на выбарнай генеральнай асамблеі НАК прысутнічаў (дыстанцыйна) назіральнік, прызначаны сумесна МАК і еўрапейскімі алімпійскімі камітэтамі (ЕАК), які пацвердзіў вышэйпададзенае".

Відаць, таямнічага назіральніка ўразіла, што два чалавекі прагаласавалі супраць Віктара Лукашэнкі. У выніку выканкам МАК унёс змены ў сваё рашэнне ад сакавіка 2021 года. Як вядома, калі ў пачатку 2021-га яго абралі прэзідэнтам НАК (замест Аляксандра Лукашэнкі), выбары і прызначэнне не былі прызнаныя (кантакты падтрымліваліся праз генсакратара НАК). Цяпер жа выбары "прызнаюцца праведзенымі належным чынам".

Аднак НАК Беларусі дагэтуль знаходзіцца пад санкцыямі ЗША. "Накладзена забарона на ўсе грашовыя і маёмасныя аперацыі. Прычым гэтыя санкцыі маюць так званы "другасны" характар, то бок распаўсюджваюцца і на партнёраў НАК Беларусі",піша кіраўнік Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін

На выбарах Віктара Лукашэнкі ў НАК дыстанцыйна прысутнічаў назіральнік з Захаду
Віктар Лукашэнка і яго паплечнікі ў НАК / t.me/olympicteamby/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі