На выхадных чакаецца галалёд, моцны вецер і мокры снег

На выхадных чакаецца галалёд, моцны вецер і мокры снег

Сіноптыкі паведамляюць, што на выхадных ўсталюецца сырое вільготнае надвор'е. Яно будзе абумоўлена атмасфернымі франтамі з Балтыйскага мора.

У суботу чакаецца мокры снег і дождж. Ноччу і раніцай месцамі туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Мінімальная тэмпература паветра ноччу будзе  складаць -3 — +2 градусы, днём — 0 — +5 градусаў.

У нядзелю таксама прагназуюцца ападкі, па поўдні месцамі моцны мокры снег. У асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Ноччу тэмпература будзе вагацца ў дыяпазоне ад +3 да -3 градусаў, удзень можа падняцца да +4 градусаў.

У панядзелак стане крыху халадней — тэмпература на працягу сутак будзе ў межах ад -4 да +2. Ноччу на большай частцы тэрыторыі пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца.

Фота: newsbel.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі