На выходных будзе цёпла, але месцамі — з дажджамі

На выходных будзе цёпла, але месцамі — з дажджамі

1 траўня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет. 

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы па паўднёвым усходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўночна-ўсходні, усходні ўмераны. 
Уначы прагназуецца -3...+3, у асобных раёнах па поўдні будзе 4-6 вышэй за нуль. Удзень чакаецца 12-18 цяпла.

У суботу, 2 траўня, будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы месцамі, пераважна па захадзе, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўднёвай чвэрці ўмераны, пры навальніцах — парывісты. 

Уначы тэрмометры пакажуць 4-11 са знакам "плюс". Удзень паветра прагрэецца да 13-20 цяпла, па паўднёвым усходзе чакаецца 21-23 вышэй за нуль.

На нядзелю, 3 траўня, месцамі па краіне, а па ўсходзе — у многіх раёнах чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах — парывісты. 

Уначы прагназуецца 4-10 цяпла, па ўсходзе да +12. Удзень прагназуецца 14-21 вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе месцамі будзе да 23 са знакам "плюс".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі