На выходныя ў Беларусі чакаецца дождж і мокры снег
Надвор'е Беларусі ў бліжэйшыя дні будуць вызначаць атмасферныя франты, паведамляе Белгідрамет.
У пятніцу, 26 кастрычніка, будзе воблачна з праясненнямі. Уначы на большай частцы тэрыторыі, а днём пераважна па ўсходзе краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу, магчымы мокры снег. Уначы і зранку месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер будзе паўночна-заходні, умераны, уначы па паўднёвым захадзе Беларусі парывісты.
Тэмпература паветра ўначы будзе +1...+6, па ўсходзе краіны — ад нуля да 2 градусаў марозу. Удзень тэмпература паветра прагрэецца да 4-10 вышэй за нуль.
У суботу на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Па паўночным усходзе ўначы і зранку прагназуецца мокры снег. Вецер будзе заходні, умераны, зранку і ўдзень месцамі моцны парывісты. Уначы слупок тэрмометра пакажа ад -2 С па ўсходзе да +6 па захадзе Беларусі. Удзень тэмпература будзе вагацца ад 5 градусаў цяпла па поўначы да 13 па поўдні.
28 кастрычніка ў Беларусі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы і мокры снег — уначы і зранку па паўночным усходзе, удзень месцамі, пераважна па паўднёвым захадзе. Вецер будзе паўночна-заходні, удзень з пераходам на ўсходні, ўмераны, уначы ў асобных раёнах моцны парывісты.
Тэмпература паветра ўначы чакаецца ад 2 градусаў марозу да 5 цяпла, удзень — 2-8 са знакам "плюс".