Нацгвардыя Украіны ўзяла ў палон беларуса з ПВК Вагнера з пазыўным "Заспа" — БРЦ

Палонны з ПВК "Вагнер" / кадр з відэа
Палонны з ПВК "Вагнер" / кадр з відэа

Нацгвардыя Украіны ўзяла ў палон беларуса з ПВК Вагнера з пазыўным "Заспа". Пра гэта паведамляе Беларускі расследніцкі цэнтр (БРЦ).

Відэа з палонным наёмітам з'явілася 20 лістапада ў тэлерам-канале брыгады хуткага рэагавання Нацыянальнай гвардыі Украіны. Паведамлялася, што баец мае пазыўны "Заспа". Гаварылася таксама, што ён непасрэдна ўдзельнічаў у баявых дзеяннях супраць Украіны — у прыватнасці, карэктаваў расійскую артылерыю.

Пры дапамозе "Кіберпартызанаў" і дарадцы міністра ўнутраных спраў Украіны Антона Герашчанкі БДЦ высветліў, што гаворка ідзе пра 34-гадовага беларуса Андрэя Герыловіча. Ён родам з вёскі Заспа Рэчыцкага раёна Гомельшчыны. Ад вёскі, відавочна, паходзіць і ягоны пазыўны.

Пасля школы Герыловіч працаваў у мясцовым калгасе "Савецкая Беларусь". Потым служыў прапаршчыкам у вайсковай часці 68473 у Калодзішчах (86-я брыгада сувязі). Пасля службы працаваў альпіністам-мантажнікам у прыватнай фірме. Яго жонка ад каментароў адмовілася.

У гутарцы з БРЦ Герашчанка заявіў, што не ведае, пры якіх абставінах Герыловіч трапіў у палон. Яго віной герашчанка назваў "удзел у злачыннай вайне супраць Украіны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі