Нацыянальным гістарычным архівам будзе камандаваць памочнік міністра абароны

Нацыянальным гістарычным архівам будзе камандаваць памочнік міністра абароны

10 траўня калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва прадставілі новага дырэктара. Гэта генерал-маёр Алег Воінаў. Да апошняга часу ён быў памочнікам міністра абароны па пытаннях міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва.

Воінаву 55 гадоў, ён нарадзіўся ў Днепрапятроўску. 

Папярэдняга дырэктара архіву Дзмітрыя Яцэвіча звольнілі на пачатку красавіка. З ім не працягнулі кантракт. Яцэвіч узначальваў Нацыянальны гістарычны архіў 10 гадоў. 

Разам з ім звольніўся і намеснік дырэктара Дзяніс Лісейчыкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі