Надвор’е на тры выхадныя дні: мокры снег, дажджы і пачатак пацяплення
У суботу, 5 лістапада ў Беларусь будуць прыходзіць паветраныя масы з Балтыйскага мора.
“На большай частцы краіны будуць ападкі снег і мокры снег. Днём у заходніх раёнах пачнуцца дажджы. Уначы ад 0 да -6, у Віцебскай вобласці — да -10”, — прагназуе дзяжурны сіноптык Белгідраметэацэнтра Алена Тутушкіна.
У нядзелю надвор’е будзе яшчэ больш змрочным: актыўныя атмасферныя франты і цыклоны пачнуць паступаць з Заходняй Еўропы. Будзе яшчэ больш снегу, мокрага снегу і дажджоў.
“У асобных раёнах краіны ападкі будуць моцныя. Будзе ўзмацняцца вецер. Тэмпература ўначы ад -3 да +3. На поўначы да -6. Днём ад -1 да +6. У паўднёвых раёнах уначы пачне цяплець. Уначы да +5. Днём — +7-+10”, — кажа Тутушкіна.
На 7 лістапада прагназуюцца працяглыя і моцныя дажджы (толькі ў паўночна-заходніх раёнах — з мокрым снегам). Але пацяплее. Днём тэмпература паветра будзе ад 0 да +7. На паўднёвым усходзе ад +10 да +12.