Напярэдадні гарачых выхадных паглядзіце, дзе ў Беларусі нельга купацца
Большасць пляжаў з "чорнага спісу" знаходзяцца ў Магілёўскай вобласці / pixabay
Спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы за тыдзень абследавалі 310 зон рэкрэацыі. І склалі спіс месцаў, у якіх лепш не купацца нават у самыя гарачыя выхадныя.
Можаце разгледзець іх на інтэрактыўнай карце.
Эпідэміёлагі абмежавалі купанне для дзяцей на трох пляжах. Гаворка ідзе пра пляж "Заходні" на рацэ Сож у Гомелі, гарадскім пляжы на рацэ Бярэзіна ў Бабруйску і месцы адпачынку "Рака Случ" у Слуцку.
Яшчэ ў трох зонах эпідэміёлагі прыпынілі купанне і дзяцей, і дарослых. У гэты спіс трапіла пляжная зона Салігорскага вадасховішча, пляж пры санаторыі ім. Леніна на Бярэзіне ў Бабруйску і пляж "ДРАЦ "Пціч" у Гомельскай вобласці.
Яшчэ на 11 пляжах купанне строга забаронена. У гэты "чорны спіс" трапілі наступныя зоны:
- гарадскі пляж у парку культуры і адпачынку "Прыдняпроўскі" ў Жлобіне,
- пляж на Дняпры ў раёне "Цэнтра алімпійскага рэзерву" ў Жлобіне,
- пляжная зона вадаёма пры санаторыі на рацэ Рыбчанка пад Радашковічамі,
- гарадскі пляж № 1 на рацэ Бярэзіна ў Бабруйску,
- гарадскі пляж на Дняпры ў Магілёве,
- пляж на Дняпры ў аграгарадку Палыкавічы Магілёўскага раёна,
- вадаём у вёсцы Вільчыцы Магілёўскага раёна,
- пляж Пячэрскага вадасховішча ў Магілёве,
- пляж Грабянёўскага вадасховішча ў Магілёва,
- гарадскі пляж, размешчаны на правым беразе ракі Дняпро у Шклове,
- пляж на рацэ Бася ў Чавусах.
Дзяржаўны санітарны нагляд за ўтрыманнем зон рэкрэацыі у перыяд купальнага сезона 2022 года працягваецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.