Наша задача — вярнуць Канстытуцыі значнасць — Ціханоўская

Канстытуцыя Беларусі 1994 года / kurjer.info
Канстытуцыя Беларусі 1994 года / kurjer.info

15 сакавіка ў Беларусі адзначаецца Дзень Канстытуцыі. "На жаль, сёння не той дзень, з якім можна павіншаваць, але той, калі можна нагадаць сабе, як шмат мы з вамі ўжо зрабілі на шляху да вяртання сваіх канстытуцыйных правоў, піша Святлана Ціханоўская. — І як шмат нам яшчэ давядзецца зрабіць, каб усе законы нашай краіны працавалі і абаранялі беларусаў, а не станавіліся інструментам для рэпрэсій супраць народа".

Ціханоўская нагадвае, што за апошнія 28 гадоў Канстытуцыю РБ "некалькі разоў незаконна перапісвалі", а яе артыкулы "сістэматычна парушаў рэжым".

"У дэмакратычных сілаў ужо ёсць бачанне таго, як павінна выглядаць Канстытуцыя новай Беларусі, — працягвае Святлана Ціханоўская. — Нашая задача — не проста новая кніжка з наборам словаў, якім кожны чыноўнік зможа пагрэбаваць дзеля ўласных інтарэсаў. Нашая задача — вярнуць гэтаму дакументу значнасць. Падрыхтаваць такую Канстытуцыю, якая стане абаронай ад дыктатуры, гарантуе кожнаму чалавеку правы і свабоды, а таксама ўсталюе дэмакратычныя стрымкі і процівагі".

Ціханоўская прапануе кожнаму далучыцца да абмеркавання праекта Канстытуцыі новай Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі