Наступствы аварыі ў Дзяржынску ліквідавалі толькі ўначы

На месцы аварыі ў Дзяржынску / t.me/dzr_by/
Наступствы аварыі ў Дзяржынску ліквідавалі толькі ўначы. 30-тысячны раённы цэнтр Мінскай вобласці з 13:30 серады быў без ацяплення і гарачай вады. На цэнтральным магістральным трубаправодзе на Пралетарскай вуліцы адбыўся прарыў. Там замянялі ўчастак трубы.
Пра тое, што рамонтныя працы завершаныя, раённая газета напісала ў Telegram у 01:27. Мясцовым жыхарам паведамілі, што "ідзе запаўненне сістэмы", пасля чаго "ацяпленне і гарачая вада вернуцца ў кватэры дзяржынцаў".
Падобныя аварыі адбываюцца ўсё часцей у розных рэгіёнах краіны (у тым ліку і ў Дзяржынскім раёне), бо інфраструктура патрабуе абнаўлення.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.