“Найтаўсцейшая котка Брытаніі” знайшла сабе дом з чацвёртай спробы

“Найтаўсцейшая котка Брытаніі” знайшла сабе дом з чацвёртай спробы

“Найтаўсцейшая котка Брытаніі” знайшла сабе дом і сталых гаспадароў з чацвёртай спробы. Бяздомная котка на імя Мітзі стала знакамітасцю ў Вялікабрытаніі і па-за яе межамі. Упершыню яе прынеслі ў прытулак у горадзе Плімут у траўні 2017 года. Тады жывёла важыла ажно 7,7 кг і гэта амаль удвая перавышала сярэднія паказнікі вагі для коткі. Цяпер Мітзі важыць 5,3 кг і рыхтуецца да пераезду ў дом сваякоў свайго былога гаспадара.

Котцы зусім не шанцавала з гаспадарамі: апошні ўладальнік памёр, у дваіх папярэдніх істотна змяніліся жыццёвыя абставіны, а першы сур’ёзна захварэў.

Гісторыя Мітзі разышлася па сацсетках і пра “найтаўсцейшую котку Брытаніі” ведалі ў ЗША, Швецыі і нават на Блізкім Усходзе. Але сталае месца жыхарства ёй знайшлі на радзіме, паведамляе ВВС.

Ніхто не ведае, чаму бяздомная котка была такой тоўстай. Мяркуецца, што пакуль яна жыла на вуліцы, то прыходзіла ў некалькі дамоў, дзе яе кармілі, таму і набрала такую вагу.

“Найтаўсцейшая котка Брытаніі” знайшла сабе дом з чацвёртай спробы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі