Эколагі назвалі сем чыстых і сем нячыстых гарадоў Беларусі

Салігорск, ілюстрацыйнае фота

Салігорск, ілюстрацыйнае фота / facebook.com/Sufliadka

У сямі гарадах Беларусі ў 2024 годзе наогул не фіксавалася перавышэння нарматываў паветра. Гэта Салігорск, Баранавічы, Бабруйск, Барысаў, Ліда, Рэчыца, Светлагорск.

Як паведаміла БЕЛТА начальнік службы экалагічнай інфармацыі Белгідрамета Алена Мельнік, сітуацыя з паветрам у большасці гарадоў летась была добрай. Паказчыкі ацэньваліся як "вельмі добры", "добры" і "ўмераны". Доля перыядаў са "здавальняючым", "дрэнным" і "небяспечным" узроўнямі была нязначнай.

Назвала спецыяліст і гарады з самым брудным паветрам. Часцей за ўсё перавышэнні нарматываў па ўтрыманні ў паветры цвёрдых часціц (пылу) фіксавалі ў Гомелі, Брэсце і Жлобіне. Падвышанае ўтрыманне дыяксіду азоту ў паветры адзначалася ў Магілёве і Жлобіне, а фармальдэгіду — у Пінску, Бабруйску, Гародні і Брэсце.

У Белгідрамеце кажуць, што на стан паветра ўплываюць змены клімату. Чым больш засушлівых дзён, тым горш паветра ачышчаецца атмасфернымі ападкамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі