Названыя самыя папулярныя імёны хлопчыкаў і дзяўчынак у Беларусі

На 1000 хлопчыкаў прыпадае 949 дзяўчынак

На 1000 хлопчыкаў прыпадае 949 дзяўчынак / t.me/chervenby/

Названыя самыя папулярныя імёны хлопчыкаў і дзяўчынак у Беларусі. Белстат да Дня абароны дзяцей, які адзначаецца ў першы дзень лета, апублікаваў статыстыку за тры апошнія гады. З яе вынікае, што ў 2021-м самымі папулярнымі дзіцячымі імёнамі былі Максім, Марк і Міхаіл, Аліса, Ганна і Марыя (Белстат не згадаў Сафію, якую ў той час згадвалі сярод самых папулярных імён). У 2022-м у першую тройку ўвайшлі Міхаіл, Арцём і Мацвей, Сафія, Марыя і Ганна. У 2023 годзе дзяцей найчасцей называлі Мацвеем, Арцёмам і Маркам, Сафіяй, Евай і Ганнай.

На 1 студзеня 2024-га ў Беларусі жылі 1,8 млн дзяцей — 19,7% ад усяго насельніцтва. На 1000 хлопчыкаў прыпадала 949 дзяўчынак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі