“Неверагодныя”: гісторыя бізнес-лэдзі, якая ператварыла офіс у штаб дапамогі
Дырэктар мінскага турагенцтва, валанцёр Ганна Коваль
У 2020 годзе жыццё дырэктара мінскага турагенцтва Ганны Коваль раптам змянілася. 10 жніўня яна стала збіраць медыкаменты пацярпелым на пратэстах і пераабсталявала офіс у цэнтры сталіцы пад штаб дапамогі. Таксама бізнес-лэдзі арганізоўвала валанцёраў, якія дзяжурылі пры РУУС і каля ізалятара на Акрэсціна.
Чаму людзі кідаюць свае звыклыя справы і становяцца валанцёрамі? Сведкай якіх гісторый даводзілася бываць Ганне ў лагеры на Акрэсціна? Да чаго прывёў яе выбар?
На гэтыя і іншыя пытанні шукаем адказы ў сёмым выпуску праграмы "Неверагодныя".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.