Невядомыя сцягнулі БЧБ-сцяг з балкона жыхара Раманаўскай слабады

Невядомыя сцягнулі БЧБ-сцяг з балкона жыхара Раманаўскай слабады

На Раманаўскай слабадзе ў Мінску невядомыя сцягнулі БЧБ-сцяг з балкона тамтэйшага жыхара. Пры гэтым была скарыстована спецтэхника. Днямі за аналагічныя дзеянні з чырвона-зялёным дзяржаўным сцягам (толькі без пад'ёмніка) на хлопца завялі крымінальную справу па трох артыкулах: рабаванне, асабліва злоснае хуліганства і глумленне над дзяржаўнымі сімваламі. Той пабіўся з пенсіянерам за сцяг, зняты з увахода на Цэнтральны аўтавакзал.

Апошнім часам у Беларусі ідзе сапраўдная вайна за сцягі. Чым адкажа міліцыя гэтым разам?

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі