Невялікі пасажырскі самалёт сутыкнуўся з вайсковым верталётам пад Вашынгтонам

Аэрапорт імя Рональда Рэйгана

Аэрапорт імя Рональда Рэйгана / Reuters

Увечары 29 студзеня пад Вашынгтонам пацярпеў крушэнне рэгіянальны пасажырскі самалёт авіякампаніі American Airlines. Як паведамляюць СМІ, ён сутыкнуўся з вайсковым верталётам каля аэрапорта імя Рональда Рэйгана.

Авіякампанія паведаміла, што на борце камерцыйнага самалёта было 60 пасажыраў і чатыры чальцы экіпажу, піша Reuters. На борце вайсковага верталёта UH-60 знаходзіліся трое вайскоўцаў.

Сутыкненне трапіла на запіс камеры відэаназірання, устаноўленай у Цэнтры Кенэдзі.  Пасажырскі самалёт у выніку сутыкнення ўпаў у раку Патамак.

Паведамляецца пра ахвяры, але іх колькасьць пакуль не пацверджаная. Паводле звестак СМІ, з вады дасталі некалькі целаў, але выжылых пакуль не знайшлі.

У аэрапорце імя Кенэдзі адмянілі вылеты і пасадкі самалётаў. Каля паліцэйскага прычала на Патамаку знаходзяцца машыны хуткай дапамогі.

Невялікі пасажырскі самалёт сутыкнуўся з вайсковым верталётам пад Вашынгтонам
На прычале каля Патамаку / Reuters
Невялікі пасажырскі самалёт сутыкнуўся з вайсковым верталётам пад Вашынгтонам
На прычале каля Патамаку / Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.