Новы крынж прапаганды: СПА збівае Санта Клаўса — відэа

Санта, ён жа — святы Мікалай

Санта, ён жа — святы Мікалай / pixabay.com

Расійская прапаганда выпусціла новы крынж-ролік: на відэа расійскае СПА збівае запрэжку Санта Клаўса. Аргументуюць гэта тым, што "нічога замежнага" ў небе над Расіяй не трэба.

Ролік цікавы не толькі гэтым, але і з'яўленнем неўзабаве пасля збіцця азербайджанскага самалёта ў небе над Расіяй. Але ёсць і яшчэ адна важная дэталь.

Правобразам Санта Клаўса з'яўляецца агульнахрысціянскі Святы Мікалай Цудатворац, які з'яўляецца адным з найважнейшых святых у тым ліку ў РПЦ. Нават імя "Санта Клаўс" — скажоная галандская транскрыпцыя імя святога. У многіх краінах падарункі дзецям дорыць менавіта Святы Мікалай.

Аднак на фоне выказвання, што нічога замежнага ў Расіі не трэба, усё выглядае лагічна: Святы Мікалай жыў у Рымскай імперыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі