"Нёман" згуляў унічыю з "Гомелем" і працягвае пагоню за мінскім "Дынама"

"Нёман" — "Гомель" / vk.com/fc_gomel

"Нёман" — "Гомель" / vk.com/fc_gomel

У аўторак у вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе прайшоў перанесены матч 18-га тура. Гродзенскі "Нёман" згуляў унічыю 2:2 з "Гомелем"

35-гадовы абаронца "Гомеля" Сяргей Мацвейчык згуляў 500-ы матч на вышэйшым узроўні. 

"Нёман" працягвае пагоню за мінскім "Дынама". У гродзенцаў стала 33 ачкі пасля 15 матчаў, у дынамаўцаў 39 ачкоў пасля 17. "Тарпеда-БелАЗ", якое займае трэцяе месца ў турнірнай табліцы, набрала 29 ачкоў (пасля 17 гульняў). 

Матчы 19-га тура стартуюць у бліжэйшую пятніцу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі