"Па ўсёй лініі фронту — цяжкія баі" — Зяленскі
У засадзе
Увечары 10 траўня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў па выніках дакладу галоўнакамандуючага Узброеных сіл Украіны Аляксандра Сырскага, што па ўсёй лініі фронту ідуць цяжкія баі. У пятніцу расійскія войскі паспрабавалі ўварвацца праз мяжу ў Харкаўскую вобласць. Атакі былі адбітыя.
"Мы разумеем аб'ём сіл акупанта, бачым яго задуму, — кажа ў відэазвароце Зяленскі. — Нашы войны, наша артылерыя, нашы дроны даюць адказ акупанту.... Дадаем нашых сіл на харкаўскія напрамкі. І па лініі нашай дзяржаўнай мяжы, і па ўсёй лініі фронту будзем нязменна знішчаць акупанта менавіта так, каб сарваць любыя расійскія наступальныя намеры".
Увечары 10 траўня Генштаб УСУ паведаміў, што на мяжы з Беларуссю ніякіх зменаў сітуацыі не зафіксавана.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.