Пад новыя санкцыі ЗША трапілі мінскі АМАП і атрад КДБ "Альфа"
Злучаныя Штаты пашырылі санкцыі супраць прадстаўнікоў Беларусі, паведамляецца на сайце Мінфіна ЗША. У амерыканскі "чорны спіс" трапіў увесь склад Цэнтрвыбаркама на чале з Лідзіяй Ярмошынай і першы намеснік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч.
Таксама пад санкцыі трапілі мінскі АМАП (атрад міліцыі асаблівага прызначэння), атрад КДБ "Альфа" і ўся мінская міліцыя (ГУУС Мінгарвыканкама).
Як паведамляла Еўрарадыё, абедзве палаты амерыканскага парламента ўхвалілі Акт аб дэмакратыі ў Беларусі, які не прызнае Аляксандра Лукашэнку абраным кіраўніком дзяржавы. Злучаныя Штаты заклікаюць да новых выбараў і падтрымліваюць беларускі народ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.