Палітвязень Ігар Аліневіч ужо некалькі дзён трымае галадоўку

Ігар Аліневіч у судзе / sb.by
Ігар Аліневіч у судзе / sb.by

Палітвязень Ігар Аліневіч ужо некалькі дзён трымае галадоўку. Такім чынам ён пратэстуе супраць дзеянняў адміністрацыі жодзінскай турмы. Пра гэта піша ў Facebook яго маці Валянціна Аліневіч: "Патрабаванні яго цалкам канкрэтныя, гарантаваныя законам, уключаючы тое, што скаргі яго не адпраўляюцца па месцы прызначэння. І ён, і ўсе мы разумеем, што ў краіне не да законаў. Напэўна, у яго проста не было іншага выйсця".

24 верасня ў дзень народзінаў Аліневіча змясцілі ў штрафны ізалятар.

У снежні 2021 года Ігар Аліневіч быў асуджаны на 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у здзяйсненні "актаў тэрарызму","незаконным абарачэнні зброі" і "незаконным перасоўванні праз мяжу забароненых рэчываў". Судзілі Аліневіча разам з іншымі анархістамі. Іх прызналі вінаватымі ў падпалах будынкаў і аўтатранспарту сілавікоў. Ахвяр пры гэтым не было.

У жніўні сёлета Ігару Аліневічу ўзмацнілі рэжым і перавялі ў жодзінскую турму. 

На відэа ад снежня мінулага года Валянціна і Уладзімір Аліневічы разважаюць пра анархізм, смеласць, годнасць і пра тое, чаму і як трэба давяраць сваім дзецям.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі