Палітвязня Ігара Аліневіча этапавалі ў жодзінскую турму

Палітвязня Ігара Аліневіча этапавалі ў жодзінскую турму

Палітвязня Ігара Аліневіча этапавалі з мазырскай калоніі ў жодзінскую турму №8. Адбылося гэта 11 жніўня, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

Суд аб узмацненні рэжыму і пераводзе зняволенага прайшоў 8 жніўня. На які тэрмін Аліневіча перавялі ў турму, пакуль невядома.

22 снежня мінулага года Мінскі абласны суд абвясціў прысуды групе анархістаў: Ігару Аліневічу прысудзілі 20 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі