Палітвязня-мастака Алеся Пушкіна вярнулі з "Навінак" на "Валадарку"

Палітвязня-мастака Алеся Пушкіна вярнулі з "Навінак" на "Валадарку"

Палітзняволенага мастака Алеся Пушкіна больш за тыдзень таму вярнулі з “Навінак” у СІЗА №1 на Валадарскага, паведамляе Беларуская рада культуры.

Амаль месяц Пушкін праходзіў экспертызу ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры псіхічнага здароўя. Вынікі яе пакуль невядомыя. 

У Беларускай радзе культуры адзначаюць, што палітвязню зноў можна дасылаць лісты і паштоўкі на адрас: Аляксандру Мікалаевічу Пушкіну, СІЗА №1, вул. Валадарскага, 2  г. Мінск, 220030.

Пушкіна затрымалі 30 сакавіка. На яго пачалі крымінальную справу па абвінавачванні ў распальванні варожасці (ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэксу). Гэта адбылося пасля таго, як мастак прэзентаваў на выставе ў Гродне партрэт антысавецкага падпольшчыка Яўгена Жыхара. Пушкін вярнуўся ў Беларусь з Украіны, ведаючы пра пагрозу крымінальнай справы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі