Палітвязня Мікалая Статкевіча перад Калядамі адправілі ў ШІЗА

Мікалай Статкевіч / Еўрарадыё
Мікалай Статкевіч / Еўрарадыё

Палітвязня Мікалая Статкевіча адправілі ў штрафны ізалятар (ШІЗА). Пра гэта ў Фэйсбуку паведамляе ягоная жонка Марына Адамовіч.

"Гэтыя святочныя дні, напоўненыя чаканнем дзівосаў, Мікола Статкевіч праводзіць у ШІЗА. Чарговая "спецаперацыя", верагодна. Тэрмін "пакарання" мне невядомы. Дапускаю, што пастараюцца захапіць усе святы", піша яна.

У астатні час вязня трымаюць у адзіночнай камеры памерам 1х3 метры.

Для Статкевіча, па словах Адамовіч, гэта не менш як 21-е спагнанне з ліпеня. 

Мікалая Статкевіча затрымалі яшчэ да выбараў 2020 года, але абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў і асудзілі на 14 гадоў. Цяпер ён знаходзіцца ў калоніі ў Глыбокім.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі