Палітзняволенай Эме Сцепулёнак змянілі меру стрымання

68-гадовая былая настаўніца беларускай мовы і літаратуры з Мёраў утрымлівалася за кратамі амаль год

Палітзняволенай Эме Сцепулёнак змянілі меру стрымання. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

68-гадовая былая настаўніца беларускай мовы і літаратуры з Мёраў утрымлівалася за кратамі амаль год. Яе затрымалі 29 верасня 2021 года за каментар у сацсетках па "справе Зельцэра".

На гэтым тыдні жанчыне змянілі меру стрымання і перавялі на хатні арышт. Цяпер Сцяпулёнак дома, але абвінавачанні не знятыя, таму яна застаецца палітвязняй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.