Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк на волі

Яна павінна была выйсці на волю яшчэ ў маі 2024 года / Соцсеть
На волю выйшла палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк. Пра гэта напісаў яе муж на старонцы ў Фэйсбуку.
Яна павінна была выйсці на волю яшчэ ў маі 2024 года, але тады яе зноў адправілі ў калонію.
Паліна Шарэнда-Панасюк — грамадская актывістка з Брэста. За кратамі яна знаходзілася са студзеня 2021 года. Яе асудзілі на два гады пазбаўлення волі за "гвалт" у дачыненні да міліцыянераў і іх абразу, а таксама за "абразу" Лукашэнкі.
За час зняволення Паліну тры разы судзілі нібыта за "непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі", дадаючы ўсё новыя тэрміны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.