“Панарама” на БТ: 2 гадзіны пра Лукашэнку, 2 хвіліны ― пра астатніх кандыдатаў
Панядзелак. 5 кастрычніка 2015
Аляксандр Лукашэнка прыняў даверчыя граматы ад паслоў 12 краінаў. Гэты рэпартаж распачынае выпуск “Панарамы” на пачатку тыдня. Працягласць ― 10 хвілін 20 секунд.
Адразу за ім сюжэт пра сустрэчу прэзідэнта з дэлегацыяй Сахалінскай вобласці Расіі. Працягласць ― 10 хвілін 22 секунды.
Эфір перадачы працягваюць статыстычныя дадзеныя “Даследча-аналітычнага цэнтра” пра агітацыйны перыяд выбараў. Інфармацыйны блок распачынаюць звесткі пра давер насельніцтва да дзеючага прэзідэнта, а гэта, паводле ДАЦ, амаль 80%. Расповед пра адсотак даверу займае ў вядучага 1 хвіліну 23 секунды.
Працягласць перадачы без рэкламы ― 59 хвілін 15 секунд. З іх дзеючаму кіраўніку краіны прысвечана агулам 22 хвіліны 5 секунд (37% ад агульнага часу). Іншых кандыдатаў у панядзелак у "Панараме" не згадваюць.
Аўторак. 6 кастрычніка 2015
Лукашэнка з’яўляецца героем толькі аднаго сюжэта “галоўных навінаў краіны”. У аўторак прэзідэнт удзельнічае ў адкрыцці першага ўчастка МКАД-2 і нават самастойна тэстуе новую дарогу за рулём "уласнага аўтамабіля". Працягласць рэпартажу займае амаль палову эфірнага часу ўсёй “Панарамы” ― 32 хвіліны 0 секунд (48%).
Іншых кандыдатаў у "Панараме" не згадваюць.
Працягласць перадачы без рэкламы ― 1 гадзіна 6 хвілін 0 секунд
Серада. 7 кастрычніка 2015
Лукашэнка наведаў новы сучасны ПЭТ-цэнтр у Бараўлянах і прыняў удзел у рэспубліканскай медыцынскай канферэнцыі. Як і дзень таму, гэта адзіны ў перадачы рэпартаж з непасрэдным удзелам прэзідэнта. Працягласць ― 41 хвіліна 29 секунд (51% ад агульнага часу праграмы).
Пасля сюжэта пра другі дзень датэрміновага галасавання журналісты АТН крыху распавядаюць пра агітацыю іншых кандыдатаў у прэзідэнты:
У цэнтры Мінска праходзіць пікет у падтрымку Мікалая Улаховіча. Працягласць ― 1 хвіліна 0 секунд;
Паралельна адразу 9 пікетаў праводзіць у сталіцы Сяргей Гайдукевіч. Працягласць ― 0 хвілін 45 секунд;
Таццяна Караткевіч наведала Віцебшчыну, каб асабіста пагутарыць з выбаршчыкамі.
Працягласць ― 0 хвілін 20 секунд.
Працягласць перадачы без рэкламы ― 1 гадзіна 19 хвілін 0 секунд.
Чацвер. 8 кастрычніка 2015
Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны. Працягласць ― 10 хвілін 10 секунд (каля 21% ад агульнага часу праграмы).
Навіна пра тое, што Святлана Алексіевіч стала лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры, заняло ў “Панараме” 1 хвіліну 10 секунд. 30 секунд з гэтага часу цытуецца віншаванне, якое пісьменніца атрымала ад прэзідэнта краіны.
Іншых кандыдатаў у "Панараме" не згадваюць.
Працягласць перадачы без рэкламы ― 47 хвілін 53 секунды
Пятніца. 9 кастрычніка 2015
Кіраўнік дзяржавы наведаў самую істотную і сучасную будаўнічую пляцоўку Беларусі – Астравец. Працягласць ― 24 хвіліны 33 секунды (37% ад агульнага часу праграмы).
Іншых кандыдатаў у "Панараме" не згадваюць.
Працягласць перадачы без рэкламы ― 1 гадзіна 5 хвілін
Агульнае згадванне кандыдатаў у прэзідэнты за працоўны тыдзень (05.10-09.10.2015):
Сяргей Гайдукевіч – 0 хвілін 45 секунд
Таццяна Караткевіч – 0 хвілін 20 секунд
Аляксандр Лукашэнка ― 2 гадзіны 10 хвілін 49 секунд
Мікалай Улаховіч ― 1 хвіліна 0 секунд
Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка як кандыдат у прэзідэнты адмовіўся ад выступу на тэлебачанні. Таксама ён праігнараваў удзел і ў тэлевізійных дэбатах кандыдатаў.
Ці змянілася колькасць часу, прысвечанага ў “Панараме” Лукашэнку, напярэдадні выбараў?
Вырашаем параўнаць згадкі пра прэзідэнта ў “Панараме” з аналагічным перыядам, але ў выпусках паўгадавой даўніны. Да выбараў яшчэ далёка: на той момант пра свае амбіцыі пазмагацца за прэзідэнцкае крэсла з сённяшніх кандыдатаў заявілі толькі Аляксандр Лукашэнка і Сяргей Гайдукевіч.
Панядзелак. 6 красавіка 2015
Дзейнасць Савета Рэспублікі ― гэта і іншыя пытанні прэзідэнт абмеркаваў са спікерам Вярхоўнай палаты Міхаілам Мясніковічам.
Працягласць ― 6 хвілін 0 секунд (17% ад агульнага часу праграмы)
Працягласць перадачы без рэкламы ― 35 хвілін 36 секунд
Аўторак. 7 красавіка 2015
Кіраўнік дзяржавы правёў нараду з прадстаўнікамі дарожна-транспартнай галіны.
Працягласць ― 7 хвілін 17 секунд (каля 16% ад агульнага часу праграмы)
Працягласць перадачы без рэкламы ― 42 хвіліны 38 секунд
Серада. 8 красавіка 2015
Лукашэнка сустрэўся з міністрам замежных спраў Кітая.
Працягласць ― 9 хвілін 38 секунд (22,5% ад агульнага часу праграмы)
Працягласць перадачы без рэкламы ― 40 хвілін 16 секунд
Чацвер. 9 красавіка 2015
Лукашэнка правёў сустрэчу з кіраўніком Чувашыі.
Працягласць ― 6 хвілін 38 секунд (13% ад агульнага часу праграмы)
Працягласць – 45 хвілін 47 секунд
Пятніца. 10 красавіка 2015
Лукашэнка наведаў новыя аб’екты “Беларускага дзяржаўнага універсітэта фізічнай культуры”. Гэта самы доўгі сюжэт з прэзідэнтам за ўвесь працоўны тыдзень. Працягласць ― 21 хвіліна 58 секунд (каля 42% ад агульнага часу праграмы)
Працягласць перадачы без рэкламы ― 50 хвілін 14 секунд
Агульнае згадванне прэзідэнта за працоўны тыдзень за паўгода да выбараў ― 1 гадзіна 1 хвіліна
Агульнае згадванне прэзідэнта за працоўны тыдзень падчас датэрміновага галасавання выбараў ― 2 гадзіны 10 хвілін 49 секунд