Парашэнка выказаўся пра масавае забойства ў каледжы ў Керчы

Парашэнка выказаўся пра масавае забойства ў каледжы ў Керчы

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка выказаўся пра масавае забойства ў політэхнічным каледжы ў Керчы на ўсходзе Крыма. 17 кастрычніка 18-гадовы навучэнец Уладзіслаў Раслякоў прыйшоў са стрэльбай і з двума самаробнымі выбуховымі прыстасаваннямі. Ён страляў у навучэнцаў і настаўнікаў, узарваў бомбу. Загінулі 20 чалавек, больш за 50 параненыя. Сам Раслякоў застрэліўся. Спачатку праваахоўнікі распачалі крымінальную справу па артыкуле "тэракт", але пасля перакваліфікавалі яго ў "забойства двух і больш асобаў, здзейсненае грамадска небяспечным спосабам".

"Сёння ў Керчы здарылася жахлівае забойства, піша Парашэнка ў Facebook. — Пракуратура Аўтаномнай рэспублікі Крым распачала крымінальнае расследаванне па артыкуле "тэракт". Расследаванне такіх спраў ёсць важным для Украины, паколькі Крым з'яўляецца ўкраінскай тэрыторыяй і ўкраінцы, што жывуць пад акупацыяй на паўвостраве — грамадзяне нашай дзяржавы. І вядома, калі гінуць украінскія грамадзяне, дзе б гэта не адбывалася — гэта трагедыя. Выказваю спачуванне ўкраінцам, якія страцілі дзяцей і блізкіх".

Як вядома, расійскія ўлады кантралююць Крым з 2014 года. Кіеў лічыць гэтую тэрыторыю акупаванай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі