Парывісты вецер і да плюс шасці — надвор'е на панядзелак 5 лютага

Зіма ў Мінску / Еўрарадыё

Зіма ў Мінску / Еўрарадыё / Еўрарадыё

На панядзелак 5 лютага сіноптыкі аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі. А ўсё праз ўзмацненне ветру, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Больш за астатніх адчуюць на сабе капрызы прыроды жыхары паўднёвага захаду Беларусі — менавіта тут парывы ветру будуць дасягаць 15-20 м/с, месцамі — да 22 м/с.

Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е з дажджом і мокрым снегам у асобных раёнах. Уначы можа быць наліпанне снега і слабы галалёд, на некаторых участках дарог — галалёдзіца.

Тэмпература паветра ўначы — ад -4 да +2 градусаў, да +4 — па паўднёвым захадзе. Удзень па краіне будзе ад нуля да шасці цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі