Пасля прыходу вагнераўцаў у Беларусь Украіна ўзмацняе паўночную мяжу

Украіна ўзмацняе мяжу з Беларуссю / прэс-служба МУС Украіны, ілюстрацыйнае фота
Украіна ўзмацняе мяжу з Беларуссю / прэс-служба МУС Украіны, ілюстрацыйнае фота

Украіна будзе ўзмацняць мяжу з Беларуссю, пра гэта распарадзіўся Уладзімір Зяленскі.

У тэлеграм-канале ўкраінскага прэзідэнта гаворыцца, што з дакладам па сітуацыі ў Беларусі выступілі Галоўнае ўпраўленне разведкі, Служба знешняй разведкі, СБУ і Памежная служба.

"Трымаем яе на пастаянным кантролі. Рашэнне стаўкі — галоўнакамандуючаму Залужнаму і камандуючаму "Поўначы" Наеву выканаць комплекс мер па ўзмацненні гэтага кірунку", — распарадзіўся Зяленскі.

Можна меркаваць, што гэтыя распараджэнні звязаныя з пераходам у Беларусь часткі вагнераўцаў. Дарэчы, некалькі дзён таму Зяленскі заяўляў, што Украіна можа не асцерагацца вагнераўцаў у Беларусі, бо іх кантынгент будзе нешматлікім. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі