Пасля трох сутак з ІЧУ выйшла дачка палітвязня Рыгора Кастусёва
Кацярына Кастусёва
На волю пасля трох сутак у ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) УУС Магілёўскага аблвыканкама не выйшла дачка палітвязня Рыгора Кастусёва, заўважылі праваабаронцы з MAYDAY.
Кацярына Кастусёва была затрыманая 22 красавіка.
Праваабаронцы звяртаюць увагу, што ў магілёўскіх судах не было адміністрацыйных працэсаў супраць яе. Гэта можа азначаць, што на жанчыну пачалі крымінальную справу.
У 16:13 праваабаронцы паведамілі, што Кацярыну Кастусёву ўсё ж такі выпусцілі з ІЧУ.
Пасля затрымання жанчыну прымусілі на камеру сказаць, што ў 2020-м яна дапамагала праваабаронцам "Вясны", а ў 2021-м зарэгістравалася ў боце "Плана Перамога".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.