Паспець да Калядаў: чэргі на беларуска-польскай мяжы зноў растуць

Абстаноўка на беларуска-польскай мяжы ў навагоднія і калядныя святы

Абстаноўка на беларуска-польскай мяжы ў навагоднія і калядныя святы / unsplash

Беларусы ў памежных чатах спрабуюць пралічыць шанцы на хуткае праходжанне мяжы і жартуюць, што сітуацыя "як у покеры або шахматах". Гэта значыць, трэба пралічваць на некалькі крокаў наперад, улічваць святы, надвор'е і настроі людзей.

Калі вы збіраецеся прыехаць у Польшчу на аўто, каб правесці тут доўгія калядныя выхадныя, вам давядзецца дваццаць гадзін выдаткаваць на праходжанне мяжы. Тыя, хто ўчора ўдзень запісаўся ў электронную чаргу, толькі сёння раніцай змаглі ўехаць у суседнюю краіну.

Цяпер у чарзе на ўезд у Польшчу з боку Брэста стаяць амаль 800 легкавікоў. Нагадваем, што трэба ведаць пра праходжанне мяжы, каб зэканоміць сабе час і нервы.

 

1. Зарэгіструйцеся ў "зоне чакання"

Каб трапіць у яе, давядзецца прыехаць да мяжы і атрымаць свой "нумарок". І трэба будзе аплаціць мыту: для легкавых аўто і матацыклаў гэта 12,6 рубля.

Рэгіструецеся — і з'язджаеце гуляць па Брэсце. Прыкладна за гадзіну да таго, як падыдзе чарга, вам патэлефануюць або адправяць паведамленне ў месенджар. І тады можна будзе зноў выязджаць да мяжы.

Такая паслуга з'явілася толькі ў кастрычніку. А да таго беларусам даводзілася літаральна суткамі стаяць на мяжы. Гэта значыць, яны спалі ў машынах і думалі пра тое, ці хопіць запасаў ежы да Польшчы і ці не давядзецца галадаць у чарзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі