Пазняк — пра завочную палеміку з Лукашэнкам: хто яму паверыць?
Лідар КХП БНФ Зянон Пазняк адрэагаваў на нядаўнюю заяву Аляксандра Лукашэнкі. Апошні не пагадзіўся са словамі Пазняка пра акупацыю Беларусі, якая адбылася пад выглядам сумесных ваенных вучэнняў з Расіяй. "Я як галоўнакамандуючы неяк не заўважыў", — гаварыў Лукашэнка.
Журналіст Дзмітрый Гурневіч прыводзіць словы Зянона Пазняка пра спробу Аляксандра Лукашэнкі апраўдацца. Апазіцыйны палітык мяркуе, што Лукашэнка хацеў супакоіць насельніцтва Беларусі, а таксама Захад. "Але хто яму паверыць? — кажа Пазняк. — ...Усе заўважылі, што ён апраўдваўся".
Лідар КХП БНФ заявіў, што "тая таемная аперацыя, якую яны з Пуціным робяць — таемны захоп Беларусі... не стала нейкім незаўважаным крокам".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.