Перад затрыманнем сілавікі адключаюць у беларусаў мабільную сувязь

"Рэзка знікла мабільная сувязь — ...прыйдуць сілавікі"

"Рэзка знікла мабільная сувязь — ...прыйдуць сілавікі" / pixabay.com

Перад затрыманнем (рэпрэсіі ў РБ па-ранейшаму маштабныя) сілавікі праз аператара адключаюць у беларусаў мабільную сувязь. Пра такую "новую стратэгію" стала вядома праваабаронцам. Яны збіраюць усё больш звестак пра хвалю затрыманняў і ператрусаў, якая прайшла ў РБ у чацвер. І сцвярджаюць, што так дзейнічалі супрацоўнікі КДБ у розных гарадах.

"Таму, калі ў вас рэзка знікла мабільная сувязь і няма сеткі — з вялікай доляй верагоднасці, у бліжэйшыя хвіліны да вас прыйдуць сілавікі", піша "Вясна".

31 кастрычніка звесткі пра затрыманні і ператрусы прыходзілі з Мінскай, Гродзенскай і Гомельскай абласцей. Яны адбываліся сінхронна. Праваабаронцы назвалі іх "перадвыбарчымі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі