Пералік тавараў, цэны на якія рэгулюе дзяржава, могуць скараціць
Супермаркет / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Рэгуляванне цэн сёлета ў Беларусі не адменяць, але пералік тавараў, цэны на якія абмяжоўвае дзяржава, могуць скараціць. Пра гэта піша sb.by са спасылкай на міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксея Багданава. Кіраўніцтва міністэрства днямі абмяркоўвала з вытворцамі, як можна скараціць рэгуляванне. Раней падобная сустрэча прайшла з прадстаўнікамі рэтэйла, імпарцёрамі і аптавікамі.
Па словах Багданава, рашэнне рэгуляваць цэны прытармазіла інфляцыю. З моманту прыняцця пастановы Саўміна "Аб сістэме рэгуляванні коштаў" "інфляцыя запаволілася на 12,7%, да 4,7% ў мінулым месяцы". Аднак па выніках года інфляцыя не павінна перавысіць 7-8%. Задача, па словах Багданава, стаіць вельмі напружаная. "Бачым, што з ёй спраўляемся. Разам з тым па выніках чатырох месяцаў ідзем шчыльна", — адзначыў ён.
У сувязі з гэтым урадавую пастанову вырашылі не адмяняць, але скарэктаваць: удасканаліць спосабы прасоўвання беларускай прадукцыі і зрабіць больш справядлівым размеркаванні даходнасці па ўсім ланцужку. Цяпер, да прыкладу, рэнтабельнасць у гандлі знізілася, а ў вытворцаў, наадварот, вырасла.Чыноўнікі гатовыя скараціць і пераліку тавараў, якія падпадаюць пад цэнавае рэгуляванне.
"Але вельмі ўважліва будзем глядзець на пазіцыі, каб перагляд не паўплываў на інфляцыю", — падкрэсліў Багданаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.