Ператварылі салдатаў у камяні. ЦРУ рассакрэціла дакумент пра НЛА, збіты над СССР

Гуманоідныя прышэльцы / выява згенераваная AI
ЦРУ рассакрэціла справаздачу пра НЛА, збіты над СССР, і пра тое, што было потым. У дакуменце вядзецца пра тое, што ў 1989 ці ў 1990 годзе над савецкай вайсковай базай быў заўважаны невядомы аб'ект. Па ім выпусцілі ракету "зямля — паветра", якая патрапіла ў цэль. НЛА ўпаў непадалёк, і да яго накіравалі салдатаў.
Там іх сустрэлі пяцёра гуманоідных іншапланецянаў з вялікімі галовамі і вялікімі вачыма на іх. Пабачыўшы салдатаў, яны зліліся ў адзін аб'ект і ўспыхнулі яркім святлом, ператварыўшы ў камень тых, хто паспаў падыйсці бліжэй.
Выжылі толькі двое, якія стаялі падалей.
"Іншапланетнікі маюць зброю і тэхналогіі, якія пераўзыходзяць усе нашы здагадкі. Яны могуць пастаяць за сябе ў выпадку нападу", — робіць выснову неназваны супрацоўнік ЦРУ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.