Першасны — 65 балаў, тэставы — армія: што выпускнікі кажуць пра вынікі ЦЭ

Вынікі ЦЭ выклікалі буру не толькі абурэння, але і жартаў / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Вынікі ЦЭ выклікалі буру не толькі абурэння, але і жартаў / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

"Цікава, як гэтая с***ка сёння спаць будзе", — піша карыстальнік N.

Другая карыстальніца адказвае: "Фоткі ёсць, мая прабабка ведзьмай была насылаю чары, засне на ўнітазе".

Результаты централизованного экзамена

Руководство РИКЗ и Минобра и обещание порчи / коллаж Еврорадио

Кіраўніцтва РІКВ і Мінадукацыі і абяцанне наслаць чары / калаж Еўрарадыё

Пра што гэта яны і пра каго? Пра кіраўніка РІКВ Юрыя Міксюка. У чым вінаваты чыноўнік? У выніках цэнтралізаванага экзамену па рускай і беларускай мовах: многія лічаць падлік балаў некарэктным і патрабуюць перападліку. А ў адным з чатаў выпускнікоў — сапраўдная феерыя досціпаў і жартаў пра войска.

"Здравствуй, юность в сапогах", — папулярны матыў: хтосьці прыляпіў у фаташопе тэкст гэтай песні пра службу да скрыншота з сайта РІКВ. Шмат тых, хто ацаніў гэтую творчасць. Шмат і падобных: хтосьці, не мудрагелячы, проста падкарэктаваў скрыншот, пакінуўшы значэнне "першаснага бала" 65, а ў полі "тэставы" напісаўшы "армія".

Результаты ЦЭ по белорусскому языку

Некоторые после результатов ЦЭ готовятся к срочной службе / коллаж Еврорадио

Некаторыя пасля вынікаў ЦЭ рыхтуюцца да тэрміновай службы / калаж Еўрарадыё

Практыкуюць майстэрства выпускнікі па-рознаму: нехта робіць мемы з Міксюком або міністрам адукацыі, іншыя "малююць" сабе 1949942394 балаў.

Мемы перабіваюць плынь сур'ёзных пытанняў ("Хто ідзе на мехмат?" ці "Скіньце, як рыхтавацца да [...]"). Там жа — і яскравыя "інтэрлюдыі" ў выглядзе галасавых паведамленняў.

"Бл**ь, ё**ныя уя**ны, су*а, каб яны там усё паздыхалі, на**й, сраныя уё**шчы, су*а, бл**ь, далі ім, на**й, адну задачу праверыць, бл**ь, балы, су*а, бля**ь", — эмацыйна выказваецца выпускніца.

Некаторыя дзяўчаты абмяркоўваюць магчымасць завесці старонку на "онліфанс" або працу ў эскорце — прычым, адна напісала з памылкай "эКскорт", пасля чаго іншая яе паправіла і паразважала, што калі не гаварыць пра дубайскія агенцтвы, трэба з кімсьці ўдала знаёміцца.

Жартаў пра "давайце на мітынг" таксама шмат — але яны абрываюцца досыць хутка. Маўляў, "ты што, не ведаеш, што было ў 2020-м".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі