Першая затрыманая па "карагоднай справе" адбыла свой тэрмін

Першая затрыманая па "карагоднай справе" адбыла свой тэрмін

Першая затрыманая па брэсцкай "карагоднай справе" адбыла свой тэрмін. Настаўніцу польскай і англійскай мовы Марыну Глазаву затрымалі 23 верасня 2020-га і асудзілі на 1,5 гадамі "хатняй хіміі". Яна адбыла ўвесь свой тэрмін пакарання.

26-гадовую дзяўчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках 13 верасня 2020 года. Тады тысячы жыхароў абласнога цэнтра выйшлі на скрыжаванне, стаялі і танчылі там, а супраць іх улады ўжылі вадамёт. 

"Карагодная справа" стала самай масавай палітычнай справай у гісторыі Беларусі. Па ёй асуджаныя ўжо 116 чалавек. Цяпер судзяць дванаццатую групу, у якую ўваходзяць 11 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі