Першым фіналістам ЧС па футболе стала зборная Аргенціны

Ліянэль Месі і Хуліан Альварэс / twitter.com/fifaworldcup
Ліянэль Месі і Хуліан Альварэс / twitter.com/fifaworldcup

Першы паўфінальны матч чэмпіянату свету па футболе завяршыўся перамогай каманды Аргенціны. Яна абыграла зборную Харватыі з лікам 3:0. Першы мяч у вароты супернікаў на 34-й хвіліне з пенальці забіў Ліянэль Месі, другі — праз 5 хвілін Хуліан Альварэс. А затым Альварэс з падачы Месі адправіў у вароты супернікаў трэці мяч. Гэта здарылася ўжо на 69-й хвіліне.

Другі паўфіналіст чэмпіянату вызначыцца сёння, гуляюць Францыя і Марока.

Для Месі гэты фінал сусветнага чэмпіянату стане другім у кар'еры. У мінулы раз (у 2014 годзе) зборная Аргенціны саступіла ў фінальным матчы зборнай Германіі. Гульня скончылася з лікам 0:1 — прычым гэты адзіны гол немцы забілі ў дадатковы час.

Фінал гэтага чэмпіянату пройдзе ў Катары у нядзелю, 18 снежня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі