“Пі…ц, пайшло!” З’явілася відэа, як абрынуўся пралёт моста цераз Прыпяць

Обрушение пролёта моста через Припять

Паведамляецца, што ніхто не пацярпеў / Коллаж из фотографий t.me/fotografvitalii

У сетцы з’явілася відэа моманту абрушэння цэнтральнага пралёта моста цераз Прыпяць у Мазыры. Мяркуючы па ўсім, яго здымалі рабочыя, якія ў гэты момант знаходзіліся на пляцоўцы.

Згодна з афіцыйнай версіяй кіраўніка РУП “Гомельаўтадар” Дзяніса Ясько, прычынай катастрофы стала “завіхрэнне вады”. Ён заявіў, што праз гэта баржа накрэнілася, што і прывяло да абрушэння металічных канструкцый.

Паведамляецца, што ніхто не пацярпеў. Інцыдэнт адбыўся падчас дэмантажу старых канструкцый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.