Пінскую пенсіянерку асудзілі за "нецярплівае зычанне хуткай смерці" Лукашэнку

Пінчанку асудзілі за каментар пра Лукашэнку ў сацсетках / pixabay.com
Пінчанку асудзілі за каментар пра Лукашэнку ў сацсетках / pixabay.com

Суд Пінска і Пінскага раёна асудзіў да двух гадоў "хатняй хіміі" 62-гадовую Наталлю Паўлючэнка, паведамляюць праваабаронцы. Прысуд быў вынесены яшчэ 16 лютага, але вядома пра яго стала толькі цяпер.

Жанчыну прызналі вінаватай паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі). Справу разглядаў суддзя Андрэй Бычыла.

Нагодай стаў каментар Наталлі ў сацсетцы "Аднакласнікі" ў суполцы "Медиа-Полесье". Пад навіной пра пацыента, памерлага ў пінскай лякарні, яна пакінула каментар на адрас Лукашэнкі. Яго і прызналі наўмыснай публічнай абразай. Экспертыза вырашыла, што сэнс паведамлення — "нецярплівае зычанне хуткай смерці". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі